Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інфармацыйная гадзіна «1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам»

Дата: 2 декабря 2021 в 18:14
159 просмотров

2 снежня, у рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Сусветная кампанія супраць СНІДу", для навучэнцаў 6 класа прайшла інфармацыйная гадзіна «1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам». У пачатку мерапрыемства навучэнцы расшыфроўвалі слова СНІД. Затым рабята даведаліся аб тым, што такое СНІД, ВІЧ, якімі шляхамі перадаецца. Далей навучэнцы гулялі ў гульню "Ланцуговая рэакцыя" , падчас якой пазнаёміліся з асноўнымі шляхамі перадачы інфекцыі і яе распаўсюджваннем. Дзеці паразважалі на тэму "Як засцерагчыся ад інфекцыі". У гульні "Ступень рызыкі" неабходна было суаднесці надпісы з найбольш дакладным адлюстраваннем ступені рызыкі заражэння ВІЧ. Таксама абмеркавалі як можна выявіць СНІД і што рабіць чалавеку - хвораму СНІДам. У канцы інфармацыйнай гадзіны навучэнцы прыйшлі да высновы: "Здароўе самы бясцэнны дар, які дадзены прыродай толькі раз! Здаровы лад жыцця - шлях да шчасця, дабрабыту і росквіту!".

ФАТАГРАФІІ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.