Мэты выхаваўчай работы:
Фарміраваць духоўна - маральныя каштоўнасці, нацыянальнае самапазнанне навучэнцаў праз арганізацыю ўзаемадзеяння педагагічных работнікаў, бацькоў, соцыума, дзіцячых і юнацкіх грамадскіх аб'яднанняў, вучнёўскага самакіравання.
Задачы выхаваўчай работы:
узмацніць ролю сям'і ў выхаванні дзяцей і прыцягненне бацькоў да арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу;
стварыць умовы для захавання і ўмацавання здароўя навучэнцаў, для фарміравання ў навучэнцаў культуры захавання ўласнага здароўя, пераадолення шкодных звычак навучэнцаў сродкамі фізічнай культуры і спорту;
стварыць умовы для самарэалізацыі асобы кожнага навучэнца;
стварыць умовы для бяспечнага знаходжання навучэнцаў ва ўстанове, узмацнення прафілактычнай работы па папярэджанні дзіцячага траўматызму;
працягнуць работу па папярэджанні правапарушэнняў і безнагляднасці сярод непаўналетніх і па папярэджанні наркаманіі сярод непаўналетніх праз максімальнае прыцягненне дзяцей розных груп уліку да ўдзелу ў жыцці школы, класа, у занятках аб’яднанняў па інтарэсах, секцый.
Гісторыя і традыцыі выхаваўчай работы
Асаблівую ролю ў выхаваўчай рабоце ўстановы набывае краязнаўства, здольнае фарміраваць у вучняў маральныя і грамадзянскія якасці. Вялиіім выхаваўчым патэнцыялам валодае школьны гісторыка - краязнаўчы музей, на базе якого праводзяцца пазакласныя мерапрыемствы і ўрокі.