Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія у в. Сынкавічы

Дата: 3 ноября 2021 в 18:15
145 просмотров

Трэцяга лістапада вучні і настаўнікі зладзілі экскурсію па маршруту Дзераўная-Сынкавічы-Дзераўная. Сынкавічы – гэта вёска Зэльвенскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Сынкавічы з'яўляецца царква Святога Міхаіла Арханёла. Дадзеная царква ўнікальны і вельмі важны помнік беларускай архітэктуры. Гэта адзін з самых старажытных храмаў абарончага тыпу ў Беларусі. Пабывалі на  службе, пасля чаго святар  царквы правёў экскурсію, падчас якой даведаліся ,што гісторыя  царквы ўжо некалькі  стагоддзяў утойвае  вялікае  мноства  загадак і таямніц. Не толькі сваёй гісторыяй  славіцца царква ,але і выдатным  жыватворным  абразам  Божай  Маці. Сынковічская  “Усецарыца” валодае  цудатворнымі  ўласцівасцямі. Зачароўвае  храм і сваімі непаўторнымі званамі,якія былі адліты для царквы спецыяльна. Разам з галаснікамі ў сценах храма  яны гучаць  чароўна і ствараюць  атмасферу  ўнутры і вакол храма. Зачараванне малітоўнай атмасферы, каларыт архітэктурных формаў і строя храма наклалі і свой адбітак на дапытлівыя душы дзяцей.

Натхнёныя і радасныя ўсе вярнуліся дадому.

ФАТАГРАФІІ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.